Menu

ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ 2018

8zzz 4 фільмы з сёлетняй праграмы кінафестывалю можна будзе пабачыць у Гарадзенскім кінатэатры «Чырвоная зорка» 25 – 28 кастрычніка. Адкрыццё адбудзецца 25-га кастрычніка ў 18:30 у кінатэатры “Чырвоная зорка” з удзелам каманды і партнёраў фестывалю.

25 кастрычніка,
18:30– цырымонія адкрыцця,
19:00 – чорная камедыя “Былая жонка” (Швецыя, рэж. Каця Вік).

26 кастрынчіка,
19:00 – камедыя “Жахлівая жанчына” (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп).

27 кастрынчіка,
19:00 – драма “Канец ланцужка” (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке).

28 кастрычніка,
19:00 – гістарычная драма “Хронікі Мэлані” (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш).

ПРА ФЕСТЫВАЛЬ
Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» з'яўляецца адметнай пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» праходзіць ужо чатыры гады ў Мінску. З часу заснавання ў 2015 годзе ён праходзіў у Гомелі і Віцебску. У гэтым годзе далучылала Гродна.

Сёлетні слоган кінафестывалю – «Змяні вугал зроку».
 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить